Арганізатару «Славянскага маршу» — павестку ў РАУС

Арганізатар нядаўна нарабіўшага шуму «Славянскага маршу» Зміцер Дзенісенка атрымаў павестку ад Ленінскага РАУС. Малады чалавек лічыць, што справа ў мерапрыемстве, якое адбылося 25 лістапада. У дачыненні да Дзенісенкі пачалі адміністрацыйны працэс. Арганізатар «Марша» здзіўлены тым, што міліцыя вырашыла правесці гутарку з ім праз такі працяглы час — паўтары тыдня.

— Падпісаную інспектарам Загорскім (які, дарэчы, быў на акцыі) павестку прынеслі маім бацькам, я жыву з імі. Ні падчас тэлефоннай размовы, ні пры непасрэдным ўручэнні так і не патлумачылі, у чым заключаецца парушэнне мною заканадаўства — кажа Зміцер Дзенісенка.

У самым дакуменце гаворыцца толькі пра тое, што малады чалавек прыцягваецца як «асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс». У павестцы Дзенісенкі сказана, што ён абавязаны быць у Ленінскім РАУС Магілёва сёмага снежня ў пятнаццаць гадзін дня.

фото — belapan.com

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 263 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Арганізатару «Славянскага маршу» — павестку ў РАУС"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom