Армія: пра «касінераў», прызыў і тых, хто служыць

У мяне шмат знаёмых, што зараз падпадаюць пад прызыўныя кампаніі. Вядома, нікому ня хочацца “драіць ачко” у казарме і чысціць кірзачы паўтара гады.

Каму хочацца, каму не, як людзі “косяць” ад зялёнага гарнітуру і гэтак далей – аб гэтым я пагутарыла з дзвума (канешне, ананімна выступаючымі) вельмі непадобнымі адзін на аднаго хлопцамі.

Першы завецца Васям. Вася – чалавек сціплы, і ў армію хоча. Толькі вырашыла, што хлопец, як у ранішнія часы, ірвецца “Радзіму абараняць”, той мяне агарошыў: “Не хачу размеркавання”.

Усё проста – малады чалавек пяць гадоў вучыўся ў інстытуце. А зараз перад вачыма калхозным прывідам замаячыла размеркаванне. Вось і імкнецца, акі Ленін на браневік. І не паспрачаешся. Бо “пазыку” дзяржаве аддае, як не круці.

“Я лепш буду ў казарме паўтары гады, чым у вёсцы богам забытай цэлых два, – гаворыць хлопец, — а што? З дзвух зол абіраю меншае. З мяне так дзівіліся ў прыёмнай камісіі. Прыйшоў і кажу “Хачу ў армію”. А яны на мяне вочы вытарашчылі, глядзяць. Пэўна, рэдкая птушка”.

Другі хлопчык — Анатоль. Толік скончыў каледж. Размеркавання ў яго ня будзе, бо платнік. У армію ня хоча катэгарычна.

“Ня бачу сэнсу. Зараз я – перспектыўны спецыяліст. Лепш гэтыя паўтара гады буду працаваць, досведу набірацца. Што мне ў арміі дадуць? Бульбу я і так чысціць умею”.

Дарэчы, хлопцу пашчасціла – яго жаданне саўпала з магчымасцю. Здароўе падвяло – ня бяруць у армію.

“Ведаеце, калі б і не было тых праблемаў з целам, усё роўна б адкасіў. Спосабаў шмат. Есць у мяне знаёмы, у якога нешта са страўнікам было. Дык ён некаторы час сілкаваўся аднымі “Ролтанамі” ды й маянэзам, і зарабіў сабе язву. З гэтым у армію ня бяруць,” – дзеліцца хлопец.

Людзей, якія хочуць у армію без дакладных падстаў, я не знайшла. Мо іх і няма зараз увогуле? Ня той час. Раней, як кажуць, дзяўчыны па вуліцы з хлопцам ісці саромеліся, калі той ў арміі не пабыў. А зараз? Падумайце самі – ці ёсць карысць таму ж “маладому спецыялісту” ад паўтарагадовага навучання не па спецыяльнасці?

Зусім іншага меркавання прытрымліваецца падпаўкоўнік Уладзімір Уладзіміравіч Бялюсь, начальнік аддзела прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве магілёўскага АГВК. “Хто б што не расказваў, адкасіць – немагчыма! Вось яны гавораць адзін аднаму: “Я там два “касары” заплаціў і адмазаўся ад арміі”… Гэта лухта”.

“Усе беды ад таго, што людзі дрэнна ведаюць юрыдычныя механізмы, — лічыць субяседнік, — калі ведаеш, то разумееш, што “адкос” тэхнічна немагчымы”.

Кароткая схема: бярэм гіпатэтычнага маладога хлопца. Той, прыкладна, навучэнне ў вну скончыў, дзяцей не мае – адтэрміновак аніякіх. Аўтаматычна ён праходзіць у войска. Але шчэ шмат перашкодаў – медыцынскі агляд, сбор розных справак і гэтак далей – чалавек можа проста не паспець. Людзі, да якіх “чарга не дайшла”, аўтаматычна пераходзяць на наступны прызыў.

Калі па лічбах: у гэтым годзе на прызыўныя камісіі выклікана 4 тысячы 760 чалавек. Із гэтай катэгорыі тых, хто належыць медыцынскаму агляду — 3 тысячы 40 чалавек. Залічана ў запас ужо 578 чалавек, дадзена “адтэрміноўка” – 774 чалавекам. У выніку атрымоўваецца, што людзей, якія дакладна належаць прызыву, становіцца ўсяго 718. Мізэр у параўнанні з першапачатковай лічбай.

“У армію з іх пойдзе толькі крыху больш за 300 чалавек. Уявіце сабе – самыя ідэальныя 300 з тых 718. Ім дадуць у рукі зброю, — распавядае Уладзімір Уладзіміравіч, — А астатнія пойдуць у наступны прызыў. У нас німа праблем з наборам. Планы выконваюцца”.

Як бачым, меркаванні дыяметральна супрацьлеглыя. Але які бок правы – вырашаць вам.

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 512 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Армія: пра «касінераў», прызыў і тых, хто служыць"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom