Ахвярамі мароза ў Магілёве ўжо сталі 6 чалавек

Moroz

6 чалавек загінулі ў Магілёўскай вобласці ад агульнага астуджэння за мінулыя выходныя. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, 15 снежня ўвечары на падворак ўласнага дома ў вёске Смоляцы Шклоўскага раёна без прыкмет жыцця была выяўленая 86-гадовая пенсіянерка. 16 снежня ў Магілёве ад пераахаладжэння загінуў 50-гадовы магілёвец. Усяго ж ва ўстановы аховы здароўя з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» было шпіталізавана 13 чалавек, у тым ліку 1 дзіця.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшы час захаваецца халоднае надвор’е. А медыкі, у сваю чаргу, нагадваюць, што істотную ролю ў прафілактыцы абмаражэнняў іграе гарачыя ежа і гарбата. Пасля іх прыёму тэмпература канечнасцей чалавека павышаецца на 6 градусаў і вышэй, прычым адбываецца гэта не адразу, а праз 30-60 хвілін і захоўваецца на працягу некалькіх гадзін.

Штогод у Беларусі з адмарожанем рознай ступені ў бальніцы хуткай меддапамогі паступаюць ад 1,5 тыс. да 3,5 тыс. чалавек. Як паказвае вопыт, часцей і хутчэй за ўсё ў людзей замярзаюць ногі, рукі і твар, і ў большасці выпадкаў гэта адбываецца незаўважна. Як раяць выратавальнікі, калі ў навакольных вас людзей раптам збялелі мочкі вушэй, кончык носа, падбародак, шчокі, важна адразу паведаміць ім пра гэта. Калі ж вы самі апынуліся «ахвярай» пераахаладжэння, памятаеце, каб не змерзнуць — трэба рухацца. Адчуваеце, што дранцвеюць рукі — расцярыце іх адзін аб аднаго, а калі крывацёк адновіцца — засуньце іх падпахі. Не забудзьцеся зняць кольцы і гадзіннікі — гэта палепшыць цыркуляцыю крыві. Пры абмаражэнні носа, шчок, вушэй можна, каб выклікаць прыліў крыві да твару, зрабіць 10-15 глыбокіх нахілаў. Карысна выпіць гарачай салодкай гарбаты або кавы, з’есці некалькі таблетак глюкозы, або некалькі кавалачкаў цукру.

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 356 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Ахвярамі мароза ў Магілёве ўжо сталі 6 чалавек"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom