Бабруйскія прадпрымальнікі масава не выйшлі на працу

zab

Днём 27 чэрвеня некаторыя бабруйскія прадпрымальнікі малога і сярэдняга бізнэса правялі аднадзённую забастоўку. Яны пратэставалі супраць новых патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага звяза. Паводле тэхнічнага рэгламенту «Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці», пачынаючы з 1 лiпеня 2013 г., прадпрымальнікі, якія гандлююць, да прыкладу, адзеннем з Турцыі ці Кітая, абавязаны афармляць сертыфікаты якасці на тавары лёгкай прамысловасці. Аптовыя фірмы, дзе прадпрымальнікі набываюць тавар, часцяком не маюць сертыфікатаў якасці, а гэта значыць, што прадпрымальнікі самі павінны будуць праводзiць дарагую экспертызу якасці сваёй прадукцыі, аддаючы лабараторыям частку гандлёвай партыі.

У гэты дзень гандляваць не выйшлі ІП Цэнтральнага рынка, уладальнікі гандлёвых кропак рынка «Яловiкi», а таксама прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў «Брадвей», «Сілуэт» i «Бярэзіна». На ўваходзе ў Цэнтральны рынак мясцовыя прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэса абмяркоўвалі свае праблемы. Прадпрымальнікі лічаць, што з такімі новаўвядзеннямі іх бізнэс згалее. Забастоўкі індывідуальных прадпрымальнікаў насілі папераджальны характар. Лідары «іпэшнікаў» гатовыя пачаць збор подпісаў за выйсце з Мытнага звяза, у тым выпадку, калі ўлады не пойдуць ім на саступкі.

Не працавалі таксама рынкі і гандлёвыя кропкі ў Мiнску, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Гародні, Полацку і іншых гарадах. Удзельнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі ўпэўнены, што пераход на тэхнічныя рэгламенты — гэта аб’ектыўная неабходнасць. Так званы пераходны перыяд падоўжаны на год — да 1 ліпеня 2014 года. За гэты час індывідуальным прадпрымальнікам будуць прапанаваны варыянты працы ў новых умовах.

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 819 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Бабруйскія прадпрымальнікі масава не выйшлі на працу"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom