Дай паваражу, усю праўду раскажу

цыганкі-варажбіткі

Як вядома, беларусы, даволі прымхлівыя. Мы верым у звышнатуральнае, варажбу і сурокі. Менавіта на гэта разлічваюць у сваёй няпростай справе цыганкі-варажбіткі, якія з’яўляюцца часцяком махляркамі. Пераважная большасць цыганак, якія прыстаюць на вуліцах, жадаючы паваражыць, не маюць аніякіх добрых намераў, ды і адмысловых здольнасцяў. Намеры ў іх адны — падман. Як абараніць сябе і свой кашалёк ад цыганскіх сурокаў?

З прыходам цёплых дзён вуліцы Магiлёва зноў запоўнілі цыганкі. Адным з улюбёных месцаў стаў чыгуначны вакзал, не пакідаюць без увагі магілёўскія варажбіткі і месныя базары. Звычайна ў гэтых месцах налічваецца каля дзясятка вулічных прадказальніц, якія разбіваюцца на невялікія групы і займаюцца актыўным пошукам ахвяр.

Як правіла, жанчыны ў цёмных доўгіх адзеннях з каляровымі хусткамі на плячах, звяртаюць увагу прыстойна апранутых мінакоў. Яны разлічваюць, што ў іх ёсць сродкі, і яны з «радасцю» гатовыя падзяліцца імі з «прадказальніцамі лёсу». Часцей за ўсё пацярпелымі ад чар варажбітак становяцца жанчыны. Як паказвае практыка, мужчын даволі складана загаварыць, да таго ж схавацца ад падманутага мужчыны нашмат складаней. Вось і вышукваюць вулічныя варажбіткі сваіх ахвяр сярод прадстаўніц далікатнага полу.

Аказваецца, абвесці вакол пальца мінака на вуліцы, не такая простая справа. Вопытная прадказальніца з першага позірку павінна не толькі правільна вызначыць узрост ахвяры, яе ўнутраны стан і магчымыя праблемы, але стварыць атмасферу даверу. Так, падыходзячы на вуліцы да маладой жанчыны, варажбітка будзе прадказваць ёй штосьці, што нанясе шкоду яе прывабнасці. І каб страшнае прадказанне не спраўдзілася, дзяўчына аддасць цыганцы ўсё, што ў яе ёсць.

Як правіла, метады падману і ашуканства грамадзян, часцей за ўсё, не складаныя. Большасць цыганак-варажбітак не выкарыстоўваюць гіпноз, а ўсяго толькі граматна карыстаюцца веданнем чалавечай псіхалогіі і страхаў. Гутарка з ахвярай пачынаецца з просьбы падказаць час. Варта ненадоўга замарудзіць крок і звярнуць увагу на цыганку, яна імкнецца завалодаць яго ўвагай, прапануючы прадказаць будучыню. Калі мінакі іх наўмысна ігнаруюць, цыганкі кідаюць услед магілёўцам лаянкі.

Часам махляркі прымушаюць выносіць з хаты каштоўнасці, на якіх, нібы, накладзена псута. Чамусьці нікога не здзіўляе, што менавіта залатыя ўпрыгожванні, грошы і каштоўныя рэчы сталі аб’ектам праклёну. Зразумела, добрая варажбітка з радасцю гатовая зняць псуту, але для гэтага яна павінна забраць каштоўнасці ў зацішнае бязлюднае месца. Увогуле, схема ясная.

Па гэтым прычыне спецыялісты раяць не ўступаць у кантакты з вулічнымі махляркамі, каб пазбавіць сябе ад згубы грошай і каштоўных рэчаў. Вулічныя прадказальніцы ведаюць да каго падысці. Для іх нашмат прасцей ашукаць мінака з сумным выразам твару. Наіўныя і задуменныя дзяўчыны таксама становяцца ахвярамі цыганак-варажбітак. Убачыўшы вулічную варажбітку, паспрабуйце надаць твару больш сур’ёзны ці нават агрэсіўны выраз.

І апошняе — калі вы змаглі перапыніць варажбу, не варта баяцца пагроз разгневанай вулічнай прадказальніцы. Да выпадковага мінака ніколі не будуць ужыты сапраўдныя праклёны, звычайна, яны застаюцца пустымі пагрозамі.

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 712 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Дай паваражу, усю праўду раскажу"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom