Дыхаць у Магілёве стане лягчэй!

Дзве сучасныя газатурбінныя ўстаноўкі магутнасцю 18,8 МВт ўвядуць у строй у 2013 годзе ў Магілёве. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін Пуціла.

Праект рэалізуецца за кошт крэдыту Міжнароднага банка развіцця і рэканструкцыі па ўсталёўцы электрагенерыруючага абсталявання на кацельні РК-3 у Магілёве. Праект прадугледжвае ўстаноўку на дзеючай кацельні двух газавых турбін магутнасцю 7,9 МВт кожная, а таксама паравую турбіну магутнасцю 3 МВт. У працэсе кагенерацыі ў выніку спальвання прыроднага газу будзе выпрацоўвацца электрычная і цеплавая энергія. Эканамічная эфектыўнасць ад рэалізацыі гэтага праекта складзе 10,8 тыс.т умоўнага паліва ў год, гэта значыць, што сучаснае абсталяванне значна знізіць удзельны расход паліва, і адбудзецца зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу.

У цяперашні час завершана будаўніцтва прыбудовы да кацельні, вядзецца мантаж дапаможнага абсталявання. Турбіны прыбудуць з Кітая ў другой палове снежня. Адразу ж з удзелам замежных спецыялістаў пачнецца мантаж, а затым і пуска-наладка абсталявання. Увесці ў эксплуатацыю новы аб’ект плануецца ў лютым 2013 года. Рэалізацыя гэтага праекта ацэньваецца ў $ 30 млн, а тэрмін акупнасці складзе каля 6 гадоў.

Дзеючыя цяпер на кацельні вадагрэйныя катлы пасля запуску новага абсталявання будуць пераведзены ў рэжым чакання і будуць выкарыстоўвацца як рэзервовыя.

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 678 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Дыхаць у Магілёве стане лягчэй!"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom