Каманда Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7 святкавала перамогу ў фінальных спаборніцтвах па міні-футболе сярод дзяўчат 1997-1999 гадоў нараджэння ў праграме абласной Спартакіяды-2013. У вырашальнай гульні юныя магіляўчанкі перамаглі саперніц з Бабруйска з лікам 6:2.
Заўважым, што першымі забілі менавіта бабруйчанкі, але вера ў сябе і інтэнсіўныя трэніроўкі пад кіраўніцтвам трэнераў СДЮШАР №7 Уладзіміра Шындзікава, Андрэя Мірашнічэнкі, Міхаіла Собалева ды Аляксандра Ластачкіна далі свой плён. Відэаагляд фінальнай гульні, а таксама цырымонію ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў вы можаце паглядзець ніжэй.
Прэс-служба жаночай футбольнай каманды Магілёва «Надзея-Днепр«