Дзявочы футбол. Футбалісткі Магілёва – лепшыя ў вобласці

Каманда Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7

Каманда Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7 святкавала перамогу ў фінальных спаборніцтвах па міні-футболе сярод дзяўчат 1997-1999 гадоў нараджэння ў праграме абласной Спартакіяды-2013. У вырашальнай гульні юныя магіляўчанкі перамаглі саперніц з Бабруйска з лікам 6:2.

Заўважым, што першымі забілі менавіта бабруйчанкі, але вера ў сябе і інтэнсіўныя трэніроўкі пад кіраўніцтвам трэнераў СДЮШАР №7 Уладзіміра Шындзікава, Андрэя Мірашнічэнкі, Міхаіла Собалева ды Аляксандра Ластачкіна далі свой плён. Відэаагляд фінальнай гульні, а таксама цырымонію ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў вы можаце паглядзець ніжэй.

Прэс-служба жаночай футбольнай каманды Магілёва «Надзея-Днепр«

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 1978 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Дзявочы футбол. Футбалісткі Магілёва – лепшыя ў вобласці"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom