Кніга Семяновіча прыехала ў Магілёў!

sem1

Тры дні таму прыйшла навіна — кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», на якую пайшло шмат часу і сродкаў, усё ж такі выкупілі. А ўчора вечарам праца Семяновіча прыехала ў Магілёў. Менавіта тут яна будзе экспанавацца.

sem2

«Нам вельмі пашчасціла — замест французскага выдання, якое каштавала пятнаццаць тысяч даляраў, мы набылі нямецкае, сродкаў на якое пайшло прыкладна ў тры разы менш», — распавядае Аляксей Бацюкоў, дырэктар музея гісторыі Магілёва.

sem3

Усяго ініцыятараў было трое — навуковец Зміцер Яцкевіч, дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў і студэнт БДУ Андрэй Радкоў. Гэта тыя ж самыя людзі, што не так даўно здабылі для Магілёва Статут ВКЛ 1588. Натхненыя паспяховасцю гэтай акцыі, яны абвясцілі іншую — выкуп працы Семяновіча.

sem4

«За набыццё Статута нас узносілі, а зараз мы апынуліся папрашайкамі, якія проста хацелі купацца ў гэтых акцыях,» — працягвае Аляксей, — «Калі на звод законаў мецэнаты прапаноўвалі грошы самі, то ў гэты раз нам прыйшлося менавіта шукаць спонсараў».

Дзеля прыезду ў Магілёў «Вялікага мастацтва артылерыі» ладзілі дабрачынныя мерапрыемствы: суботнік і канцэрт. Першы, дарэчы, праходзіў у 35-градусную спеку. На канцэрце грала дзевяць беларускіх гуртоў, а клуб «Куба» нават даў памяшканне бясплатна.

sem5

«Прэзентацыю кнігі мы плануем на пачатак году. На ёй абацалі быць Паліна Рэспубліка і, магчыма, музыкі з таго самага канцэрту «Magilev Museum Party». Есць магчымасць, што яны нават будуць спяваць акапэльна.» — распавядае дырэктар музея.

Размесціць новы экспанат у музеі разлічваюць або напачатку году, або крыху пазней — у лютым.

sem6

«Электронную версію кнігі рабіць не будзем, — папярэджвае аматараў сярэднявечных выданняў Аляксей, — бо такія рэчы ўжо ёсць у інтэрнэце, і нават некалькі варыянтаў.»

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 1003 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Кніга Семяновіча прыехала ў Магілёў!"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom