Новая лекцыя з ціклу «Urbi et Orbi» адбудзецца ў гэтую суботу 6 красавіка

Сяргей Харэўскі

У Магілёў завітае выбітная асоба для беларускай культуры — Сяргей Харэўскі. Таленавіты мастак, літаратар, культуразнаўца прачытае лекцыю на тэму: «Наша новая ідэнтычнасць».

Новая ідэнтычнасць беларусаў фармуецца ва ўмовах хуткай урбанізацыі і адыходу ад вясковага менталітэту. Гарадскі асяродак і зменлівы краявід сталі тым месцам, дзе ўтвараецца маладая беларуская нацыя.

Аснову самаідэнтыфікацыі ў стабільным грамадстве складаюць базавыя каштоўнасьці, устойлівые стэрэатыпы, вызначнанные традыцыяй культурнага развіцця. Вобразы горада сталі дамінаваць у мастацтве і літаратуры, у гуманітарных навуковых даследваннях. Ад сярэдзіны 1970-х большасць беларусаў пражывае ў гарадах, дзе і склалася сучасная беларуская нацыя. 1980-ыя — гэта час яднання нацыі ў межах БССР, імклівы рост адукацыі і культуры, што быў інспіраваны каммуністычнай ўладай. З павелічэннем колькасьці прадукцыі літаратуры, мастацтва і гуманітарных навук адбывалася якаснае развіццё нацыянальнай беларускай свядомасьці.

Беларусы аселі у гарадах, яны іх разбудоўвалі і працягваюць мяняць. Менавіта гарады сталі месцам беларускай этнічнай ідэнтычнасці, дзе жыве беларуская нацыянальная ідэя. Менавіта гарадская моладзь стварыла такія нефармальныя клюбы і аб’яднанні, як «Майстроўня», «Тутэйшыя», «Бабілён», «Талокі», «Ратушы», якія сталіся асноваю для нацыянальна-вызваленчага руху напрыканцы 1980-х.

Гарады далі жыццё ідэе суб’ектнасці беларускай нацыі, яны ж захоўваюць нацыянальную культуру. Кардынальныя змены гарадской забудовы, якія адбываюцца зараз у гарадах, таксама адна з умоваў паўствання новай ідэнтычнасьці, якая з аднаго боку мае звычкі савецкага часу, а з другога – жаданне адрадзіць страчанныя духоўныя і культурныя каштоўнасьці, якія ствараюцца беларусамі-гараджанамі, ужо ў другім і трэццім пакаленні.

Усіх зацікаўленных лекцыяй чакаем 6 красавіка 15.00, па адресе: Чкалава, 16. («Кола сяброў»).

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 243 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Новая лекцыя з ціклу «Urbi et Orbi» адбудзецца ў гэтую суботу 6 красавіка"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom