Пачыніце дарогу!

У Расеі дзве бяды… Аб адной з гэтых бедаў – і ў масштабу Беларусі – мы пагаворым. Вядома, усе мы людзі і ўсё можам не паспець. Але гэта не павінна адносіцца да дарожнікаў. Тутака – цэнтр, брукаванка знаходзіцца недалека ад драмтэатру і Савецкай плошчы. Не спальны раён нават. Гэта ж твар горада. Не кажучы пра магілёўцаў, якія такое кожны дзень бачаць – што за «твар» убачуць іншаземцы? У нас заўсёды больш менавіта іх меркаванне цікавіць, бо госці жа.

Вось цераз такую прыгажосць прыходзіцца пераступаць тым, хто хоча схадзіць да «Аксаны з Лаўсана» ці Ратушы. Нягледзячы на тое, беларус ты ці амерыканец.

Дарэчы, па той жа дарозе да Саветаў шчэ дзень таму трапляліся выдатныя яміны. Брукаванка прасела, зрабіўшы вялізэрныя (па трыццаць прыкладна сантыметраў глыбінёй) «марыянскія ўпадзіны». Сёння вашыя бравыя журналісты наведалі тую самую дарогу. Што вы думаеце – за дзень яе паспелі пачыніць! На брукаванцы шчэ не разнеслі нагамі жоўты пясочак. Што вам скажу – аператыўна.

Адну дарогу пачынілі, другую кінулі так. Што ж вы, вяртайцеся, дарабіце пачатае.

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 750 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Пачыніце дарогу!"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom