Прэзентацыя кнігі Семеновіча, або Чалавек года — гэта ахвяравальнік

prez9

Вечарам пятага студзеня ў гарадской Ратушы адбылася прэзентацыя новага экспаната музея гісторыі Магілёва — кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Дадзены экзэмпляр – трэцяе выданне работы артылерыста, надрукаванае ў 1676 на нямецкай мове.

prez3

«Прыкладна сем месяцаў таму, пасля пакупкі Статута, мы мелі шмат прапаноў ад кампаній, арганізайцый і тых людзей, якія валодалі дастатковымі сродкамі. З такім кантэкстам, што “працягвайце шукаць культурныя каштоўнасці, а мы будзем вам дапамагаць». – распавядае амаль поўнай залі дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, — Мы сказалі, што знайшлі яшчэ адну, цікавую для Беларусі рэч, аднак збор сродкаў на гэтую кнігу пайшоў вельмі праблемна. Шчыра кажучы, тыя прапановы, якія гучалі на самым пачатку, аказаліся не поўнасцю выканымі. Дарэчы, чалавекам года я назваў бы ахвяравальніка, якія выдаткаваў грошы дзеля выкупу гэтай кнігі.»

prez4

Ініцыятары акцыі распавялі, што «магілёўская» кніга была выбрана менавіта таму, што з’яўляецца трэцім выданнем (экзэмпляры 1650 і 1651 гадоў былі падараваныя Нацбібліятэцы БПС-банкам). Менавіта яно мае поўную камплектнасць: там ёсць усе гравюры, зробленыя па малюнках Казіміра Семяновіча і, самае галоўнае, другая частка кнігі. Экзэмпляры ў дзяржаўнай біблітэцы няпоўныя — Семяновіч пісаў сваю кнігу, назваўшы яе «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», мяркуючы выдаць другую частку. Але заўчасна памёр. Па меркаваннях спецыялістаў, другая частка была падрыхтаваная ім у рукапісах і непасрэдна ў нямецкім выданні яе дадалі да асноўнай.

prez5

У далекіх планах, па паведамленню Аляксея Бацюкова, пераклад кнігі і выданне яе, магчыма, па падпісцы. Падчас мерапрыемства прагучала меркаванне, што для музея гісторыі Магілёва год кнігі атрымаўся цудоўным. І з ім нельга не пагадзіцца.

prez6

На сустрэчы прысутнічалі ўсе ініцыятары выкупу кнігі: Аляксей Бацюкоў, Зміцер Яцкевіч і Андрэй Радкоў. Не абыйшлося і без падарункаў: «некалькі археалагічных справаздач па гораду Магілёву», неканечнік мяча і эскіз мсціслаўскай царквы засталіся ў сценах музею.

prez8

Напрыканцы сустрэчы ўсіх чакаў выступ гурта «Confuzzled», удзельніка дабрачыннага канцэрту «Mahilou museum party».

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 843 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Прэзентацыя кнігі Семеновіча, або Чалавек года — гэта ахвяравальнік"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom