Абласны Палац Культуры ў Магілёве будуць рэканструяваць

recreation center

На рэканструкцыю абласнога Палаца культуры ў Магілёве ў 2013 годзе накіруюць больш Вr9 млрд. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец.

Рэканструкцыі падвергнецца, перш за ўсё, галоўны фасад Палаца, які набудзе сучаснае аблічча. Плануецца таксама рэканструкцыя фантана перад яго уваходам і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі: замена тратуарнай пліткі, разбіўка кветнікаў і газонаў, ўстаноўка малых архітэктурных формаў, стварэнне зон адпачынку і сучаснага асвятлення.

«Мы таксама хацелі б прывесці ў адпаведнасць размешчаны побач парк атракцыёнаў. Калі будуць выдзелены дадатковыя сродкі, то ён папоўніцца новымі аб’ектамі, будзе мець прывабную ўваходную групу. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб галоўная канцэртная пляцоўка вобласці годна сустрэла гасцей міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які пройдзе ў кастрычніку 2013 года ў Магілёве», — сказаў Анатоль Сінкавец.

У цяперашні час рыхтуецца праектна-сметная дакументацыя на рэканструкцыю абласнога Палаца культуры, прапрацоўваюцца дадатковыя крыніцы фінансавання.

 
Статья прочитана 1176 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Абласны Палац Культуры ў Магілёве будуць рэканструяваць"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom