Бацька на сына з нажом…

У Бабруйскую цэнтральную бальніцу з колата-рэзанай ранай грудной клеткі са сваёй кватэры брыгадай хуткай дапамогі быў дастаўлены і шпіталізаваны 35-гадовы мясцовы жыхар. Як высветлілася, нажавое раненне яму нанёс уласны бацька — паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама

61-гадовы бабруйчанін пражываў у адной кватэры разам з жонкай і сынам. Аднак сям’я жыла, як чужыя людзі, па той прычыне, што бацька-пенсіянер злоўжываў алкагольнымі напоямі.

Напярэдадні трагедыі бацька і сын моцна пасварыліся. І калі, здавалася, што страсці ўжо ўлягліся, нецвярозы бацька падышоў да сына з нажом і ўдарыў яго. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пенсіянера. Бабруйскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа. Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 728 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Бацька на сына з нажом…"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom