“Беларускія вячоркі”: выцінанка, гарбата і іншыя файнасці

Ад аўтара

Спачатку хочацца распавесці аб месцазнаходжанні студыі “Пяты паверх”. Паверх сапраўды пяты, але знайсці будынак па Бірулі, 11 апынулася складана. Два журналісты з дыктафонамі ды здымачом выехалі за гадзіну да пачатку вячорак – каб не спазніцца. І правільна зрабілі. Бо блукалі па марозе зашмат, выходзіўшы то да дому 16, то да 14, то да нейкіх гаражоў. Знайсці шлях дапамаглі толькі тэлефонныя падказкі. І – шчыры дзякуй, Гугл Мэпс!

et1

Уступ

et6

Вячоркамі раней называлі сход сялян, якія хацелі папрацаваць ці адпачыць. Седа Каспарава і Данііл Арлоў вырашылі адрадзіць традыцыю, і запрасілі усіх жадаючых ў фотастудыю “Пяты паверх”. На сапраўдны, цёплы адпачынак – з гарбатай, беларускімі песнямі ды вершамі.

eta10

Галоўная частка

et8

Мерапрыемства адбылося нефарматнае. Таму распавядаць аб “Беларускіх вячорках” будзем у такім жа стылі. Падрабязнае “хто за кім і што гаварыў” наўрадці каму спадабаецца. Вашай ўвазе цікавыя моманты з вячоркі ў відыё і здымках.

etno18

Аляксей Бацюкоў аб копіі з кнігі “Касмаграфія”, надрукаванай у 1544 годзе Себастьянам Мюнстэрам. На старонцы — легенда аб пачвары, так званым “кракаўскім монстры”, і яе выява.

et9

Аляксей распавядае: “Згодна легендзе ў Амстэрдаме нарадзілася дзіця, якое пражыло ўсяго тры гадзіны. Гэта быў сапраўдны монстр. На грудзях у яго раслі галовы і целы кошкі і сабакі, на жываце, вышэй пупка, былі два кашачыя вокі. Агромісты, даўгі і нібыта драўляны нос мела пачварына. Потым высветлілася, што ўсё было падманам – або нейкі муляж, або людзі проста прыдумалі. Пасля людзі, адказныя за тое, сталі тлумачыць, што “не, не, гэта насамрэч было, але не ў нас, а ў Кракаве”.
«Дарэчы, такія погаласкі хадзілі і па Магілёве,» — заўважае Аляксей.

etno13

Зноў дырэктар музею – аб знаходцы на старонках Статута ВКЛ: “У той час, калі дакумент быў выдадзены, слова “беларускі” не ўжывалася на Беларусі. У навуковых крыніцах дакумент фіксуецца як літоўскі Статут. І тут мы знайшлі, што на адной са старонак ёсць запіс чырвонымі літарамі ад рукі “белорусский”. Гэта фіксаванне або прыналежнасці Статута, або мовы яго напісання. Запіс глядзелі тры эксперты, і прыйшлі да высновы, што запіс зроблены ў канцы 18 – пачатку 19 стагоддя. Менавіта тады, калі беларусы яшчэ не атаясамліваліся з ВКЛ. Яны разглядаліся звычайна як народ зняволены, заваяваны літоўскімі феадаламі. Але хтосьці ўжо тады ўсвядоміў, што прыналежнасць мовы – менавіта беларуская”.

etno12

Выступіў гурт “Кароль Стах”, хлопцы, якія выконваюць сапраўдны хэві-мэтал з 2009 году. Дзеля тых, хто не слухаў, і тых, хто хоча паслухаць яшчэ — беларускія хлопцы з прыгожай беларускай музыкай.

etno19

Яшчэ адзін госць студыі “Пяты паверх”- майстар Святлана Лункевіч-Адамовіч — прынесла з сабой велізарную колькасць выцінанак — як уласных, так і тых, што належаць яе вучням. Народ сапраўды зацікавіўся, некаторыя нават спрабавалі купіць паштоўкі, упрыгожаныя папяровымі ўзорамі.

etno28

Хлопец збоку прамармытаў, разглядаючы вырабы: “Я б такіх паштовак штук дваццаць купіў. Не тое, што гэтая бязглуздзіца з катамі і кветкамі”. Напрыканцы некаторыя слухачы захацелі нават курсаў па выцінанцы.

etno30

Імправізаваную сцэну занялі хлопцы з магілёўскага студэнцкага этнаграфічнага таварыства, і адразу ж яе захапілі. Аутэнтычныя спевы сямнаццатага стагоддзя – гэта вам не жартачкі. Дайшло і да скокаў, і да частушак:

etno35

“Семенаўна-
Баба хітрая.
Любіла Сталіна,
Пайшла за Гітлера”

etno38

Завершыў першую вячорку студыі “Пяты паверх” малады паэт Аляксей Карпенка з патрыятычнымі вершамі.

Заключэнне

Што сказаць у заключэнні? Напэўна, трэба прывесці словы каго-небудзь аўтарытэтнага. Мы ўзялі аднаго з арганізатараў — Данііла Арлова — і госця Аляксея Бацюкова.

“Я думаю, гэта штамп, што наша моладзь нічога не ведае, — дзеліцца думкамі Аляксей, — як раз наадварот – цікаўнасць у іх зашкальвае. Раз гэтыя людзі тут – яны ўжо цікавяцца, і няхай гэта працягваецца далей”.

etno25

Данііл Арлоў расказвае, што гэтае мерапрыемства адбылася дзеля азнаямлення з нашай гісторыяй, традыцыямі і культурай. А яшчэ — ура! — гаворыць, што такія мерапрыемствы хутчэй за ўсё будуць праходзіць і далей, прыблізна раз у тры месяцы. Таму — аматары беларускай гісторыі і культуры — яднайцеся!

Ала Воліна

Яшчэ фота

Яшчэ відыё:

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 1597 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "“Беларускія вячоркі”: выцінанка, гарбата і іншыя файнасці"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom