Лекцыя “Urbi et Orbi”: “Матэматыка як форма мыслення”

urbi

Тэма лекцыі “Urbi et Orbi” гэтым разам вылучаецца з шэрагу тэмаў, агучанных раней. Калі папярэднія прамовы “Гораду і Свету” былі гуманітранага напрамку, то зараз лекцыя будзе прысвечана матэматыцы. Уводзіць гуманітарыяў у свет матэматыцы будзе кандыдат фізіка-матэматычных навук Мікалай Мікалаевіч Лявонаў. Яшчэ са школьных гадоў усім знаёма дылема: матэматыка – прыслужніца або каралева навукаў? Мікалай Мікалаевіч сцвярджае, што матэматыка патрэбная не толькі для звычайных бытавых патрэбаў, як падлічэнне рэшты ў краме або канверсіі курсу валюты.

Матэматыка — гэта  логіка і ўпарадкаванасць. Гэта сваеасаблівы спосаб мыслення. Насамрэч, матэматыка выкарыстоўваецца нават гуманітарнымі навукамі, напрыклад, сацыялогіяй, эканомікай і інш . Ды ўвогуле, выкарыстоўваючы матэматыку можна падвысіць якасць разважанняў, удакладніць свае высновы ці нават не зрабіцца ахвярай маніпуляванняў . Лектар запрашае убачыць матэматыку “у дзеянні” – ад першапачатковых уменняў карыстацца матэматычнай мовай да больш сур’езных паняццяй.

Лекцыя Мікалая Лявонава “Матэтамыка як форма мыслення” адбудзецца 23 лістапада а 15.00 ў Магілёўскім Тэхнапарку (вул. Ленінская, 63), зала 807. Уваход вольны!

24 лістапада адбудзецца абмеркаванне лекцыі, на якой будзе паспрачацца ці абмеркаваць важныя моманты выступу. Час і месца можна ўдакладніць на суботняй лекцыі ў  мадэратара. Арганізатары лекцыі – Лятучы ўніверсітэт.

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 1650 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Лекцыя “Urbi et Orbi”: “Матэматыка як форма мыслення”"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom