Сёння ў горад прышла цікавая навіна. У годзе, які ўжо наступае на пяткі, Магілёў будзе культурнай сталіцай СНД. У сваю чаргу Беларусь у нас — старшыня СНД у тым жа адрэзку часу.
Рашэнне было прынятае ў Ашхабадзе, на пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Дружна ўспамінаем перадідучыя дэбаты «Будзьма беларусамі», а дакладней, апытанку наконт «культурнай сталіцы». Спадзяемся, што гэтая рэгалія не проста так і Магілёў накрые вар’яцкай хваляй культуры, мастацтва, і іншых цікавостак.