Міхал Анемпадыстаў — вельмі творчая асоба. Працуе у разнастайных жанрах — ад графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі да напісання беларускамоўных вершаў і тэкстаў для розных гуртоў. З 1997 году з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза Дызайнэраў, а з 2011 сябрам яго праўленьня. Cябра Беларускага ПЭН-клюбу ад 2009 года.
Міхал — стваральнікам і натхняльнік многіх беларускіх праектаў.
Самы знакаміты — “Народны альбом” — культавы музычны праект, які прызнаны альбомам году на рок-караныцыі-1997.
Таксама сярод работ Міхала: фотавыстава “Under Ground”, серыі анімаваных паштовак “Будзьма з беларускімі святамі”.
У сярэдзіне 90-х пісаў тэксты для гурта “Новае неба”, “Мая краіна”, “Чаканне Калядаў”..»N.R.M.», «IQ48».
У 2006 годзе Міхал Анемпадыстаў быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».
Міхал — адзін з выкладчыкаў Лятучага ўніверсітэта, і 17 лістапада адбудзецца лекцыя, у якой мы даведаемся, з якіх помнікаў беларускай культуры, з якіх традыцый складаецца наша каллектыўнае аблічча, адкажам на пытанне: што робіць нас адметнымі?
Да сустрэчы на лекцыі!
Таня Шынкевіч