Жыхары дамоў у цэнтры жаляцца на снегапрыбіральныя машыны. Працаўнікі ЖЭКу завялі моду убіраць снег ноччу.
“У мяне маленькая дачка. Толькі спаць легла, а тутака, прама пад вокнамі, пачынае гучна равець матор. Выглядваю – снег прыбіраюць. На гадзінніку палова трэцяй. Малая, канешне, прачнулася. Ледзь зноў уклалі ў ложак,” – распавядае Сяргей.
Студэнты інтэрнату №1 таксама незадаволеныя.
“Гэта добра, што я позна кладуся, мне па барабане. А калі хто спаць лег, і яго будзяць вось такім спосабам?” – гаворыць Каця, — “Гэта ж увогуле нейкая няветлівасць. Людзі жа таксама не жалезная, нельга гэта днём зрабіць?” – абураецца дзяўчына.
Канешне, днем прыбіраць снег немагчыма – людзей шмат, цэнтр жа. Але і пачынаць раней можна. На той жа Ленінскай людзей становіцца значна менш ужо каля адзінаццаці. Што перашкодзіла бравым гаспадарам вуліц прыехаць раней – незразумела.
Ала Ерашэнка