На гэты раз Магілёў быў скупы на прышпільныя рэчы. Мо, халодна, дык і рагатаць не хочацца. Але напрыканцы дзвух тыдняў без нашых рагатулек такі знайшліся яны. З гонарам прапаноўваем вам чацверты, амаль што юбілейны выпуск прышпілаў.
Маленечкі аўтамабіль з вялізэрным надпісам «ежа» выглядае так смешна, што нават й есці не захочацца. Проста стаць побач і парагатаць. Альбо пафоткацца. Затое для рэкламы самае «яно» — проста ды й зразумела.
Хвіліначка светлых пачуццяў на «Магілаве». Нягледзячы на памылку, заўважаную філалагічным вокам, нягледзячы на незразумелыя адрыўныя паперкі (ну, для адной жа дзяўчынкі) … файна! Сапраўды, вельмі пяшчотна. Хлопчык — малайчына.
Загадкавы «ПОЖ…..РВИС» ля гандлевага цэнтру «Мацярык». Думай, што хочаш – тутака табе і «парвис», і «пожалуйста, рвис», «пожелание рвис»… Чорт яго ведае.
Ізноў прышпілуе дворык на Ленінскай, насупраць клубу «Мятро». Тут, як гаворыцца, «ноу комментс». Але адно пытанне ўсё ж такі напрошваецца — навошта?
Усе сварацца – нават унітазы ў прыбіральні. У інтэрнаце №1 нас сустракаюць паследствы бойкі – адарвалі «бок» беднаму…
Пасварыліся – але ж трэба і памірыцца. Той жа інтэрнат, акцыя прымірэння.
Два на аднаго – гэта нячэсна. Але ў кацінай бойцы ўсе сродкі файныя.
МДУ імя Куляшова, адлюстраванне сапраўднага канфлікту ідыялогіяў. Каму «Дажынкі», каму «Ляпіс» — разабраліся.
Ала Ерашэнка