Прышпілы на вуліцах: выпуск пяты

Амаль што юбілейны выпуск нашых прышпілаў прабівае сабе дарогу скрозь снег ды завіруху. Прадстаўляем вам пяць пераднавагодніх прышпілаў ад «Магілава»:

Кожны год вытворцы папяровай прадукцыі імкнуцца здзівіць ды й пацешыць пакупніка. Гэтую прыгажосць мы ўбачылі ў фірмовай кніжнай краме «Літара», што на вуліцы Ленінскай. Змяя — здаецца, кобра — з гальштукам-бабачкай і кветкаю ў зубах — жывёла сапраўды адурэнная. Атрымалася і здзівіць і пацешыць, паліце далей!

Машына, прыпаркаваная ў дварах ля Дыягнастычнага цэнтру, таксама жадае Новага году. Свята да нас прыходзіць, свята да нас прыходзіць 🙂

Цікавыя дакументы ў дзіцячых садках зараз. «Навошта тая раскладка, калі ў нас ёсць лічба «1»?» — нібы гаворыць нам паперка. А слова «адуккцыя» — увогуле песня.

Дызель-цягнік «Магілёў — Асіповічы» таксама не лыкам шыты. Ва ўсіх проста стоп-кран, а ў яго…

Адміністрацыя ў магілёўскім інтэрнаце нумар адзін — народ крэатыўны. І калі ўжо прасіць «смываць за сабой», то нават у мастацкім выкананні. Гляньце, які файны ёршык намалявалі!

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

 
Статья прочитана 862 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Прышпілы на вуліцах: выпуск пяты"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom