Прышпілы на вуліцах: выпуск шосты

Нейкімі частымі сталі ў нас «Прышпілы». Але мы не вінаватыя, яно само! З гонарам першаадкрывальнікаў прадстаўляем вам наш сёняшні выпуск «Прышпілаў Магілёва» — шосты!

pri2

Цуды пісьменнасці і адукаванасці дэманструюць студэнты з інтэрнату №1. Жадаем хлопцам знайсці-ткі сваю «кОстрюлю», прынясіце ім яе, «пожалуйстО».

pri3

Зараз дзеці — не тое, што раней. Памятаеце снегавікоў з вашага дзяцінства: прымітыўна выкананыя тры шарыкі, морква замест носу і рукі з галіначак. Але новае пакаленне робіць рэвалюцыю ў традыцыйным поглядзе на выраб снегавікоў. Цяпер яны больш падрабязныя — маюць грудзі, незвычайныя вушы на макушцы, снежныя — і рознага памеру — рукі. Іншыя дэталі намяляваныя чымсці чырвоным. Дык вось, я не ўпэўненая, што хачу ведаць, чым гэта яны рабілі…

pri4

Барацьба з брудам таксама перажывае змены. Прэч абрыдлае «памый мяне»! Уключылі фантазію і малюем!

pri5

Маленькая «Пежо» зусім змерзла пад пластом снегу. Але ўсё роўна ўсміхаецца.

pri6

Беларусь таксама мае магчымасць пахваліцца сваімі крэатыўнымі сабакамі. Ен нават у аб’ектыў глядзіць. Дарэчы, нядрэнная рэклама бабруйскага заводу расліннага алею.

pri1

Straight edge па-нашаму. Можна палюбавацца на плоце па праспекце Міра. А на самой справе — хопіць бухаць, спадарства!

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

 
Статья прочитана 868 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Прышпілы на вуліцах: выпуск шосты"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom