Даўно ўжо не было прышпілаў – усё таму, што рэдакцыя не толькі святы адгульвала, але і тыя самыя прышпілы сабірала. Увазе тых, хто дачакаўся, вялізарны паслянавагодні выпуск.
Падарункі бываюць розныя. А падарункі з Егіпту – яшчэ і неграматныя. Рахат-лукум не такі салодкі, як тыя шэдэўры перакладчыкаў.
І не паспелі грамар-нацы аддыхацца, як мы перавярнулі скрынку — ізноў гора.
Спадарства, як вам літарка «S»? Я не супраць мэблі, але прычым тутака нага і мячык. І ўвогуле, адкуль ён выпаўзае?
Павіншаваць «Укантакце» проста. Смс-каю – шчэ прасцей. А вось вылезці на вуліцу і намаляваць на бруднай машыне – гэта па-нашаму!
Студэнты – народ крэатыўны. Ялінка па-студэнцку атрымалася выдатная.
Цуда цудоўнае з ЦУМу. «Музыкальный Ёлка» нібыта намякае: «Не купляй мяне, бо ў жудасных снах табе яўляцца буду».
Шчасце, аблокі ды талерантнасць ад прыпынку «Універсітэт МДУ Куляшова».
Для дэбілаў – дзве аб’явы. Каб бачылі, халеры – ну німа мабільнікаў, німа! Адкуль вам іх узяць?
Усёй рэдакцыяй радуемся за тых, хто цяпер можа раздаваць вай-фай на пяць чалавек. Але ж… навошта каню, свінні і барану малако?
Ала Ерашэнка