Магілёў — той шчэ жартаўнік. Каб не быць галаслоўнымі, прывядзем некалькі прыкладаў з вуліц (і не толькі) усходняй сталіцы.
- “Самыя чыстыя дыскі” – толькі ва універмагу. Больш нідзе німа. Пэўна, з “Ласкаю” чысцяць.
- Лядовы дварэц Магілёва. Неяк жудасна глядзецца ў гэтыя люстэркі…
- Праўда! – згадзімся з невядомым трасяначнікам з вуліцы Першамайскай.
- Літары німа – і выгляд цалкам іншы. Некалькі хвілін спрабавала прыдумаць, што ж маецца на ўвазе пад словам “Срочое”…
- Стараста паверха ў інтэрнаце №1 – гэта не толькі стараста, а шчэ і псіхолаг, даследчык і лепшы сябра кожнага студэнта.
- Займальная абрэвіятура ў паліклініцы №1. Паспрабуй выгаварыць!
- Вас шчыра запрашае біятуалет на вуліцы Ленінскай. Толькі не кажыце, што вас не папярэджвалі…
Ала Ерашэнка