Рыцары 21-га стагоддзя

У наш час амаль усе могуць пахваліцца якім-небудзь захапленнем. Усё часцей мы чуем слова хобі, усе больш знаёмых пісьменнікаў, музыкаў, фатографаў і інш. Аднак не ўсе яны могуць пахваліцца такой адданасцю справы, як у героя гэтага артыкула. Клічуць яго Павел Пастухоў, і займаецца ён гістарычнай рэпрадукцыяй. А гэта азначае, што Павел шмат часу марнуе на вывучэнне літаратуры і ўзнаўленне гістрарычных вобразаў. Але наш герой не адзін, іх цэлы клуб пад назвай «Барысфен» (што на грэцкім пазначае Днепр), і Павел кіруе ім. Менавіта пра гэты клуб пойдзе гутарка.

Распавядзіце, калі ласка, пра ваш цэнтр, чым займаецеся, як даўно існуеце?
Рыцарскі клуб «Барысфен» існуе з 1998 года. Мы займаемся ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй. Адраджаем сярэднявечную гісторыю, традыцыі, фехтаванне людзей сярэднявечча. Хлопцы і дзяўчаты вырабляюць узбраенне, даспехі, вывучаюць танцы, ладзяць фаер-шоу, конную падрыхтоўку, гістарычныя спектаклі. У гэтым рэчышчы працуем больш за дзясятак год.
Усе гарнітуры вы вырабляеце самі?
Канешне, усе, што ў нас ёсць — прылады, узбраенне, адзенне – усе робім самі. Людзі, якія прыходзяць да нас у клуб займацца, вучацца гэта рабіць. Пасля ў іх атрымоўваецца дастаткова прафесійна. Потым вельмі выдатна выглядаюць.
Ці многа маладых людзей удзельнічаюць у гэтым?
Ну канешне, дастаткова шмат моладзі цікавіцца зараз сярэднявечнай гісторыяй. Таму ў нас есць хлопцы і дзяўчаты ад 18 і да 45.
Уступіць можа любы?
Так, любы чалавек можа да нас прыйсці і займацца.
Як часта праходзяць у вас паказальныя выступы?
У прынцыпе, штомесяц мы праводзім у горадзе мерапрыемствы і паказальныя выступы. У нас есць праграма, дастаткова разнастайная.
Што самае цікавае ў вашай рабоце?
Самае цікавае – творчы працэс. Усё, што мы робім, гэта ў прынцыпе хоббі. Хоббі, якое прыцягвае нас вось да той справы, якой мы займаемся пастаянна.
Як часта карыстаецеся літаратурай?
Літаратура – гэта нед’емная частка вывучэння гісторыі. Там якраз ёсць інфармацыя і малюнкі, гравюры, якія мы выкарыстоўваем для стварэння рэчаў. Літаратурныя крыніцы проста неабходныя, калі займаешся рэканструкцыяй. Мы ж не фэнтазі займаемся, не прыдумваем, мы ствараем толькі тое, што было ў тыя часы.
А ці ёсць у вашай працы месца фантазіі?
Фантазію выкарыстоўваем, калі робім шоу. Тады мы можам уключаць элементы містыкі, каскадзерскія трукі. Там мы можам фантазіраваць. А калі мы робім зброю ці адзенне, то аніякай фантазіі тут не можа быць. Пастарацца як мага дакладней адпавядаць таму часу, над якім працуем. У нас зараз 1380 – 1430 гады. У гэтым перыядзе мы цікавімся тэрыторыяй Вялікага Княства Літоўскага.
Вы займаецеся толькі беларускай гісторыяй, ці пераходзіце на іншыя дзяржавы?
Не, мы, безумоўна, займаемся адраджэннем беларускай рыцарскай культуры. Вялікае Княства Літоўскае – гэта дзяржава, у якой рыцарства было на найвялікшым узроўні. Ёсць добрыя прыклады нашай гісторыі. Нам ня трэба звяртацца да англійскіх каралёў ці французскіх.
Колькі чалавек у клубе?
Зараз прыблізна 15 чалавек. Прыблізна – таму, што людзі прыходзяць, хтосьці застаецца ў клубе надоўга… Вось. У нас ужо нават семейныя традыцыі ёсць.
Якая ваша любімая пастаноўка?
У нас любімых пастановак шмат. У залежнасці ад таго, для якой публікі мы гэта паказваем. Ці для старэйшых, ці для малых. Праца, зразумела, адрозніваецца.
Дзе можна ўбачыць вашыя пастаноўкі?
Усюды. Сачыце за рэкламай, бо, калі мы праводзім мерапрыемствы, то заўсёды даем рэкламу ў горадзе. У лістападзе, прыблізна дваццаць трэццяга, мы плануем наступнае мерапрыемства прама ў цэнтры культуры.
Ваш клуб належыць да якіх-небудзь асацыяцый?
Пакуль не належыць, сам па сабе працуе. Ен вядомы ва ўсіх крыніцах, як беларускі рыцарскі клуб. Людзі, якія займаюцца рэканструкцыяй, самі сабе выбіраюць накірунак. Нехта выбірае немецкі накірунак, нехта шчэ які.
А ці шмат ў нас такіх клубаў у Беларусі?
Так, шмат. Тым больш, што яны памнажаюцца. У многіх, хто прыходзіць у адзін клуб, з’яўляецца жаданне аб асабістым клубе, сваім накірунку. І клубы множацца і множацца. Гэта класна, таму, што кожны можа выбраць нешта свае. Хтосьці хоча займацца вікінгамі, хтосьці – напаліёнаўскімі войнамі.
Ці ёсць мерапрыемствы, у якіх збіраюцца ўсе беларускія клубы, у вялікую масштабную рэканструкцыю?
Канешне! У нас есць гістарычныя фестывалі, якія праходзяць у Навагрудку, Мірскім замку, Нясвіжы, і туды з’яюжацца усе клубы. Прычым не толькі беларускія, але і іншаземныя.
Што б вы хацелі пажадаць тым, хто толькі пачынае займацца?
Цярпення і жадання працаваць. Таму, што калі толькі чалавек пачынае займацца гістарычнай рэканструкцыяй, яму трэба ўсяму вучыцца самаму: вырабляць адзенне, зброю. А для гэтага патрэбна вялізнае цярпенне.

Ксения Труш (моўная адаптацыя: Ала Ерашенка)

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 959 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Рыцары 21-га стагоддзя"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom