Цікавая навіна! Не так даўно выкуплены музеем гісторыі Магілёва Статут Вялікага княства Літоўскага цяпер ёсць у электронным варыянце. Змешчана кніга на сайце музею. Выданне са здымкамі, таму важыць каля 700 мегабайт. Фармат — PDF.
Статут быў выдадзены ў 1594/95 гг., альбо ў 1600 годзе ў тыпаграфіі Мамонічаў (Вільня). Найвышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, напісаны на старабеларускай мове.
“Вісець” у агульным доступе кніга будзе прыкладна з паўгады. Таму – пампуем, спадарства!
Ала Ерашэнка