Ток-шоў «Магілеўская тапаніміка: павольны прагрэс у межах закону?»

mogi

У гэтую пятніцу, 29 сакавіка, адбудзецца чарговае ток-шоў у межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Магілёве. Гэтым разам разважаем на тэму: «Магілеўская тапаніміка: павольны прагрэс у межах закону?».

Напэўна, ніводная тэма культурнага жыцця нашага гораду не выклікае такой зацікаўленасці, як архітэктурныя і тапанімічныя пытанні. Калі прагарнуць гарадскія газеты, сайты, то мы ўбачым, што прапановы аб перайменаванні вуліц, аб недарэчных назвах з’яляюцца ўвесь час, але любая з прапаноў адразу знаходзіць сваіх праціўнікаў. Можна узгадаць, напрыклад, праблему перайменавання вуліцы Ленінскай у Вялікую Садовую і г.д. Адны лічаць, што Магілёў – гэта “тапанімічнае балота”, іншыя ў любой змене бачаць рэвалюцыйнае жаданне ўсё змяніць. Мэта сустрэчы – абмеркаваць стан сучаснай тапанімікі Магілёва, вызначыць, як яна ўздзейнічае на грамадскае і культурнае жыцце горада.

Удзел у ток-шоу прымуць вядомыя ў горадзе спецыялісты ў галіне тапанімікі, дзяржаўныя асобы, гісторыкі. Вітаюцца таксама ўсе зацікаўленыя грамадзяне.

29 сакавіка (ПЯТНІЦА) ў 18:00 у к. 806-807
ЗАА “Тэхнапарк” па адрасу: вул. Ленінская, 63

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 1719 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Ток-шоў «Магілеўская тапаніміка: павольны прагрэс у межах закону?»"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom