У Магілёве з’явіцца музей алімпійскай славы

olympiad

Музей алімпійскай славы адкрыюць у 2013 годзе ў Магілёве. Пра гэта паведаміў на пераднавагодняй сустрэчы з алімпійцамі Магілёўскай вобласці губернатар Пётр Руднік.

Большасць экспанатаў для музея ўжо сабраныя. Гэта рарытэтныя медалі, кубкі, памятныя манеты, знакі, паходні, сувеніры, інвентар, адзенне, друкаваная прадукцыя, звязаная з гісторыяй спартыўных дасягненняў рэгіёну. Адрамантавана і памяшканне, якое знаходзіцца побач з прадстаўніцтвам НАК Беларусі ў Магілёўскай вобласці. Засталіся толькі пытанні афармлення. «Упэўнены, наступная наша сустрэча пройдзе ў новым музеі», — адзначыў Пётр Руднік.

Падзяліцца ўспамінамі аб перамогах, ідэямі прыцягнення да заняткаў фізічнай культурай моладзі, бачаннем развіцця сучаснай базы для падрыхтоўкі будучых алімпійцаў сабраліся спартсмены розных пакаленняў. У іх ліку сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы Дзіна Сазановец, бронзавы прызёр па акадэмічным грэблі Алімпійскіх гульняў у Атланце Наталля Лаўрыненка, чэмпіёнка свету па скачках на батуце Таццяна Пятрэня, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, суддзя ўсесаюзнай катэгорыі Мікалай Падшываленка, госця з Масквы, ураджэнка Магілёва, бронзавы прызёр па лыжных гонках у Грэноблі (1968 г.) Рыта Ачкина.

Пётр Руднік павіншаваў спартсменаў з надыходзячымі святамі, пажадаў маладым новых перамог, а ветэранам — здароўя. «У Магілёўскай вобласці развіццю спорту надаецца немалая ўвага, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёну. — У гэтым годзе да «Дажынак» у Горках пабудавалі добры стадыён, лядовы палац, які карыстаецца вялікай папулярнасцю. Толькі за два апошніх тыдня было зношана 80 пар канькоў. Гэта кажа пра тое, што масавы спорт набірае абароты. А значыць, ёсць перспектыва вырасціць вам годную замену, спартсменаў такога ж высокага ўзроўню».

У сваю чаргу звяртаючыся да сённяшніх алімпійцаў, ветэран вайны і спорту Мікалай Падшываленка папрасіў актывізаваць працу з моладдзю. «Больш  сустракайцеся з дзецьмі ў школах, бібліятэках, як гэта робім мы, ветэраны. Бо вы — прыклад для пераймання, людзі, якія валодаюць самаадданасцю і вялікай сілай волі, легенды не толькі абласнога, але і сусветнага ўзроўню».

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 847 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "У Магілёве з’явіцца музей алімпійскай славы"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom