Хакей, такі хакей

Ведаеце, існуе такі жарт: “Не любіць хакей – не мужык”. Карацей кажучы, аніякі я не мужык, зусім. Не так даўно ў магілёўскім “лядовым” была гульня паміж мінскім ХК “Юніор” і магілёўскім (цікавая назва) ХК “Магілёў”. У якасці эксперыменту ды й свежага погляду на рэч, знаёмую многім, было вырашана паслаць чалавека, які анічога не разумее ў хакеі і ўвогуле на яго не хадзіў. То біш, мяне. Прыходзім у тый самы “лядовік” (у якасьці маральнай падтрымкі быў узяты хакейны аматар), купляем квіткі. Вельмі, вельмі танныя – 6 500 беларускіх рублёў. Нечакана. Шмат людзей у форме – навошта, немаведама. Праходзіш праз металаловячыя “вароты” – усё жалезнае пакідаеш на стале. Выкладваю з кішэні тэлефон. На мне застаецца шмат металічнага, але цікавы апарат на завушніцы і пірсінг чамусьці не рэагуе. Сябра-фанат праз некалькі крокаў сазнаўся – пры сабе меў ключы ад хаты. На якія, ізноў, “вароты” не пішчалі. Разборлівыя нейкія.

Прыходзім на свае месцы. Людзей мала. Перад намі садзяцца два хлопцы. Праз хвіліну нас ўносіць на іншую “сядушку”. Ад абоіх брыдотна ваняе. Нейкай тухлай рыбай. На пляцоўцы з’яўляюцца людзі, на якіх глядзець было цікавей за ўсё за гэтыя дзве гадзіны – дзяўчынкі-балельшчыцы. Танчылі выдатна, гарнітуры паўпразрыстыя, фігуры тоненькія – прыгажосць. Чамусьці пампончыкі, якімі яны махалі, былі пад колеры БАТЭ – адзін сіні, другі жоўты. У зале паднабралася прыкладна яго палова – чалавек васемсот. Гэта па словах нашага “аматара”. Па мне дык менш іх было. Цікава, яле дзяўчат было парадкам. Гнусавы голас чалавека, які шмат паліў/піў/хварэў на горла пачаў аб’яўляць каманды. На “юніорцаў” засвісталі неяк асуджальна, затое “Магілёў” атрымаў моцныя крыкі.

Зразумела. Далей пачаўся дурдом. Ведаеце, я ніколі не разумела “прышпілу” гульняў кшталту футбола ці хакея. Ну, носяцца дзядзькі. Дарослыя. За мячыкам/шайбай. Заўсёды ў мяне (я ж зануда, вы не забывайцеся) праскоквае думка: “А вось бы гэтыя мужчыны працавалі. Яны ж моцныя, усе. Пайшлі б нешта карыснае рабіць. Хаты будаваць там.” Да таго ж заробак у такіх каманд, як той жа магілёўскі, выбачайце, “Магілёў” вельмі нядрэнны. Ды й шчэ за кошт бюджэту. І ў настаўнікі з дактарамі атрымоўваюць нашмат менш. Карацей, я не разумею, за што людзі атрымоўваюць грошы. Хай мяне разарвуць на кавалкі фанаты, але не разумею. Ведаеце, я сілілася зразумець, што ў гэтым такога. Я глядзела гульню. Але так і ня ўцяміла. Трыбуні былі ўнылыя. Вельмі. Толькі магілёўскія балельшчыкі ўносілі атмасферу “лядовіка” нешта сапраўды спартыўнае: равелі крычалкі, махалі шарфікамі, пляскалі ў далоні (а ці законна гэта?).

Лядовы дварэц у нас вялікі. Таму калі адныя вароты я бачыла, то іншыя зрок успрымаць адмаўляюся начыста. Кожны раз, калі балельшчыкі неяк рэагавалі на хакеістаў, я пыталася: “А што там?”. І наш аматар цярпліва распавядаў: “Зараз дзве хвіліны сядзець на лаўцы будзе за тое, што такі дурань”. – “Наш?” – “Не, іхні”. Потым хакеісты вырашылі ісці па галовах, навошта тыя правілы. Суддзі некалькі разоў разнімалі бойкі. Дарэчы, суддзі вельмі напомнілі дзве катэгорыі насельніцтва. Альбо “зэкаў” у паласатых робах, альбо спячых у піжамах. Апошняга перыяду дачакалася толькі дзякуючы дзяўчынкам з пампонамі (ну прыгажосць жа!) і балельшчыку побач. Лік на табло гаварыў: 0:2. І не на карысць камандзе магілёўцаў. Менавіта гэты перыяд атрымаўся самы ўнылы. І хакеісты, і зала, разумелі: тутака ўжо анічога ня зробіш, і чакалі канчатку, ужо ўпэненыя ў перамозе “Юніора”. Як, дарэчы, і атрымалася. Я разумею, што спорт – гэта клева. Гэта здорава. Гэта фізічнае развіцце. Але за што хлопцы атрымоўваюць неблагія грошы, я так і ня ўбачыла.

Ала Ерашэнка

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 787 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Хакей, такі хакей"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom