За мяжу з магілеўскага аўтавакзала

per

Магілеўскі і бабруйскі аўтавакзалы далучыліся да еўрапейскай сеткі аўтобусных пасажырскіх перавозак Ecolines, якая аб’ядноўвае перавозчыкаў шматлікіх краін, уключаючы Расію, Украіну і Прыбалтыку. Агенствы сеткі аўтобусных перавозак адкрыты па ўсёй Еўропе, у краінах СНД і Прыбалтыкі.

Гэта азначае, што з гэтага часу можна набыць квіток у любую краіну, перавозчыкі якой уваходзяць у сеткі аўтобусных перавозак Ecolines. Маршрут паездкі  будзе наладжваць кампутарная сістэма. Пакупніку застанецца толькі паклапаціцца пра візу, узяць з сабой пашпарт, назваць пункт і аплаціць квіток. Набыць квіткі можна будзе за 3 месяцы да паездкі. Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях.

Праз Бабруйск на сённяшні дзень праходзяць маршруты: «Пінск — Санкт-Пецярбург» і «Мінск — Адэса», праз Магілёў — «Наваполацк — Адэса» і «Наваполацк — Сімферопаль».

Метки текущей записи:

, ,
 
Статья прочитана 869 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "За мяжу з магілеўскага аўтавакзала"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom