Забойства ў Навагоднюю ноч

Killing

Зніклую ў навагоднюю ноч жыхарку Касцюковічаў знайшлі мёртвай у пограбе. Аб гэтым паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Касцюковіцкі РАУС ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне пра знікненне яе саракашасцігадовай сястры: ніхто не бачыў жанчыну з першага студзеня. Падчас агляду дома зніклай без вестак у пограбе быў знойдзены яе труп з рознымі траўмамі. Устаноўлена, што жыццё гаспадыні дома абарвалася ў навагоднюю ноч, і траўмы, якія сталі прычынай смерці, па папярэдняй версіі, прычыніў яе трыццацітрохгадовы сужыцель. Ён затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Усе падрабязнасці таго, што адбылося будуць устаноўлены ў ходзе следчых мерапрыемстваў.

Метки текущей записи:

,
 
Статья прочитана 427 раз(a).
 

Еще из этой рубрики:

Здесь вы можете написать комментарий к записи "Забойства ў Навагоднюю ноч"

Войти, чтобы написать отзыв.

Архивы

Наши партнеры

Нет у нас партнеров .... пока ...

Читать нас

Связаться с нами

E-mail - mogilove.com@gmail.com Группа ВКонтакте - http://vk.com/mogilovecom